- сцізорык
- сцізорык, -а
м.
Складной карманный ножик.Потым выразаў я «Шамшавілі» на кійку сваім вострым сцізорыкам. Бядуля. Быў грэнадзёр таксама ўмелец хвацкі, сцізорыкам мог лялькі майстраваць. Зарыцкі. Калі б за мяшком ляжала баба, то, правёўшы маленькім сцізорыкам, непрыкметна на шве, можна было б цягаць па сухарыку, пакуль даехалася б, але ж за мяшком хроп здаравенны, малады мужчына... Лобан.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.